из ЗАКЛЮЧЕНА ДУША

web

8.

Развiтваюся з днём я ў слязах i неспакоi,
у цьмяных прадчуваннях, са страхам i журбой,
што цёмны бог ускiне загадкавай рукою
на цёмныя фiялкi дыван таемны свой.

Сцямнее нада мною маркотным надвячоркам.
Ноч стомлена накрые разгорнутым крылом.
Чароды цёмных думак, пакутлiвых i горкiх,
дабавяць новых зморшчын на зморшчаны мой лоб.

I пагляджу са страхам я на iмглiсты захад,
заплачу - горкi вязень, пазбаўлены надзей,
бо недзе там, далёка, зрабiўся золак прахам,
а разам з iм, магчыма, i самы лепшы дзень.

Развiтваюся з днём я ў слязах i неспакоi,
у цьмяных прадчуваннях, са страхам i журбой,
што цёмны бог ускiне загадкавай рукою
на цёмныя фiялкi дыван таемны свой.

 

 

© Христо Ясенов
© Марина Абрагимович, превод
=============================
© Електронно списание LiterNet, 30.10.2004, № 10 (59)