МАЛIТВА

Магутны Божа! Ўладар сусветаў,
вялізных сонцаў і сэрц малых,
над Беларусяй ціхой і ветлай
рассып праменне Свае хвалы.
Дай спор у працы будзённай, шэрай,
на хлеб штадзённы, на родны край.
Павагу, сілу і веліч веры
у нашу праўду, у прышласць - дай!
Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
краіну нашу і наш народ!

1942

 

 

© Наталя Арсенева, 1942
© Издателство LiterNet, 15. 11. 2003
=============================
Публикация в "Антология на беларуската поезия", С., изд. "Панорама", 2000.