* * *

Гэта восень, звычайная восень
У таропкіх сустрэчных вачах,
Тэлеграфнай напятай трывозе
І хусцінцы на вузкіх плячах.

У птушыных кругах развітальных,
Схаладзелай дрыготкай вадзе,
Тэлефонных званках да каханых
І кароткім да маці лісце.

Гэта восень, расстайная восень
Па сцяжынах забытых ідзе.
Гэта восень у нашых адносінах,
Гэта восень у нашай бядзе...

 

 

© Галина Булика
© Издателство LiterNet, 02. 11. 2003
=============================
Публикация в "Антология на беларуската поезия", С., изд. "Панорама", 2000.