* * *

Як мне уберагчы цябе ад болю
Спакою й неспакою без прычын,
Ад непатрэбнай не тваёй любові,
Скажы, як мне цябе уберагчы?

Ад восеньскай пакутлівай дрымоты,
Ад смуты, што прыходзіць уначы,
І ад неадзінокай адзіноты,
Скажы, як мне цябе уберагчы?

І ад бяды. Наклікалі бяду мы.
Трывожна ноч за вокнамі крычыць.
І ад мяне, ад слоў маіх, ад думак,
Скажы, як мне цябе уберагчы?

 

 

© Галина Булика
© Издателство LiterNet, 02. 11. 2003
=============================
Публикация в "Антология на беларуската поезия", С., изд. "Панорама", 2000.