ГІМН КІРЬІЛЬІ І МЯФОДЗІЯ
(откъс)

web

Iдзi, народзе уваскрэслы,
да светлай прышласцi iдзi,
з пiсьменствам, гэтай сiлай новай,
счаслiвы лёс сабе знайдзi!

Смялей! Навука - гэта сонца,
якое ў душы промнi лье.
Смялей! Народнасць не загiне,
дзе з цемры светач паўстае!

Так нашых прадзедаў вучылi
два, родам з Солунi, браты...
О, незабыўны час далёкi,
о, вобраз даўнасцi святы!

Дык будзьеце ж вы багаславёны,
браты Мяфодзiй i Кi рыл,
бацькi балгарскае асветы,
хто нашу мову нам стварыў!

Імёны вашы хай вянчае
усенародная любоў!
Хай ваша мова асвячае
славянства свет - павек вякоў!

 

 

© Стаян Мiхайлоўскii
© З балгарскай пераклаў Нiл Гiлевiч
=============================
© Електронно списание LiterNet, 25.10.2005, № 10 (71)

Други публикации:
Звязда, СЛОВА. Сувэнiрны спецвыпуск, май 1990, Мiнск.